Святкаванне „Дня горада” ў Гародні



У Гародні праходзіць святкаванне „Дня горада”. На жаль, споры дождж на афіцыйным адкрыцці свята, якое прайшло на пляцы Леніна, адкарэктаваў колькасць людзей да мінімуму. Ля сцэны былі толькі прымусова сабраныя работнікі навучальных установаў, чыноўнікі, сілавікі ў цывільным.

Пачатак свята прайшоў па-беларуску, што прываблівае гарадзенцаў. У сярэднявечных строях віталі акцёры, апранутыя ў Давыда Гарадзенскага, Вялікага князя Літоўскага Аляксандра, каралеву Бону.

Але наступная частка свята на сцэне, ужо не мела беларускага адцення.

Беларускае Радыё Рацыя