Святочная імпрэза з нагоды 700-х угодкаў Наваградскай епархіі



У Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку адбылася святочная імпрэза з нагоды 700-х угодкаў Наваградскай епархіі і 25-годдзю яе адраджэння.

Адзначыць вялікі юбілей епархіі завіталі Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, палатачніцца Ала Сопікава і іншыя святары і чыноўнікі.

Перад пачаткам афіцыйнай часткі ў файе цэнтра культуры была наладжана выстава старых праваслаўных царкоўных кніх, фотавыстава, на якіх адлюстраваны малады Аляксандр Лукашэнка і былы прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч у Жыровічах, іншыя фотаздымкі, якія паказваюць жыццё і справы Наваградскай епархіі.

Пасля пачалася афіцыйная частка, якую адкрыў Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, адбыўся святочны канцэрт. Дарэчы, уся імпрэза прайшла толькі на расейскай мове.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім