Святочны кірмаш у Берасці



Мінімум 50 капеек, максімум 200 рублёў. У Берасці пачаў сваю працу святочны кірмаш. Ён месціцца на скрыжаванні вуліц Савецкая і Гогаля. Тут можна набыць гірлянды, штучныя елкі, упрыгожанні для памяшкання, дзіцячыя цацкі і вырабы рамеснікаў. Гандляры распавялі пра тое, што прадаюць і па якіх коштах:

Цэны розныя. Гірлянды святлодыёдныя ад 4 рублёў да 40. Бенгальскія агеньчыкі ад 50 капеек самыя малыя, большыя – 1,5-2 рублі. Самая папулярная ў гэтым сезоне елка – высакародная: сіліконавыя адросткі, вельмі падобныя да натуральных. Такую мадэль людзі больш за ўсё бяруць. Каштуе яна ад 35 да 180 рублёў.

Традыцыйны пераднавагодні кірмаш у Берасці працягне сваю працу да 31 снежня. Літаральна праз тыдзень тут можна будзе набыць натуральныя елкі, пашырыцца асартымент упрыгожанняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота Міколы Ляшкевіча