Сяброў прафсаюза РЭП пракуратура прымушае пісаць заявы на выхад
Праваабаронца Алесь Рамановіч звярнуўся да кіраўніцтва Пінскай міжраённай пракуратуры. Яго выклікалі ў гэтае ведамства, каб ён напісаў заяву пра выхад з прафсаюза РЭП, і афіцыйна папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у так званым “экстрэмісцкім фарміраванні”.

У сваім лісце праваабаронца просіць патлумачыць, на якой падставе пракуратура збірае такія заявы. Ён мяркуе, што ўсе ідзе да поўнай ліквідацыі прафсаюза РЭП:
– Хутчэй за ўсё прафсаюз будзе пазбаўлены рэгістрацыі. Гэта будзе грамадзянскі працэс. Чаго яны намагаюцца, я сам не разумею. Атрымліваецца так, што калі прызналі прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фармаваннем, то тыя сябры, якія знаходзіліся ў ім, яны дагэтуль знаходзяцца не ў экстрымісцкім фармаванні. Напэўна, так пракуратура вырашыла, што прапанаваць людзям, якія знаходзяцца ў прафсаюзе, напісаць гэтую заяву ў пракуратуру.
Праваабаронца кажа, што ў пракуратуры ёсць спісы ўсіх актывістаў канкрэтных арганізацый. Пра гэта яму сказалі ў самой пракуратуры.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]