Ежы Грыгенча накіраваў скаргу ў камітэт па правах чалавека ААН



У камітэт па правах чалавека ААН накіраваная скарга ад актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гародні, які быў асуджаны за нібыта незаконнае масавае мерапрыемства падчас апошняй выбарчай кампаніі.

Скарга пададзена ад імя Ежы Грыгенчы, але ў ёй згадваюцца таксама Аляксандра Васілевіч, Ірына Давідовіч ды Руслан Кулевіч. Кажа Аляксандра Васілевіч, старшыня рады АГП Гародні:

– З тых чатырох людзей, хто незаконна пацярпеў ад гарадзенскай улады толькі Ежы Грыгенча падаў скаргу ў КПЧ, але ў скарзе ўказаныя таксама іншыя тры асобы, якія могуць быць прызнаныя як ахвяры ў Камітэце па правах чалавека. Мы ўсе чацвёра прайшлі касацыю, вышэй – да старшыні обласнога суда, і да Вярхоўнага суда дайшоў Ежы. Гэта наша рашэнне.

У скарзе адзначана што міліцыянты, якія складалі пратакол не выконвалі сваіх абавязкаў пад-час правядзення выбарчай акцыі а таксама хлусілі ў сведчаннях пад-час суда над актывістамі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя