Сябры АГП у Берасці рыхтуюцца да агітацыйнай кампаніі



Некалькі тэматычных пікетаў на тэму экалогіі і беспрацоўя плануюць правесці ў Берасці сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выпадку рэгістрацыі кандыдатаў.

Таксама актывісты будуць збіраць лакальныя праблемы берасцейцаў і вучыць іх самастойна пісаць скаргі.

Патэнцыйны кандыдат ад АГП Вадзім Башкоў распавёў падрабязней пра планы агітацыйнай кампаніі:

– Падчас агітацыйнай кампаніі будзем раздаваць нашыя партыйныя праграмы, а таксама буклеты, улёткі. Будзем казаць людзям, што ёсць вось такія праграмы, будзем працаваць з людзьмі, будзем тлумачыць, як подпісы збіраць, які калектыўныя звароты да ўлады падаваць, як калектыўныя звароты рабіць.

Агулам ад АГП на Берасцейшчыне балатуецца дзесяць кандыдатаў. Вынікі рэгістрацыі павінны стаць вядомымі літаральна праз некалькі дзён – 18 студзеня апошні дзень для агучвання рашэння камісій.

Беларускае Радыё Рацыя