Сябры незалежнага прафсаюза збіраюць подпісы супраць дэкрэта №3



Сябры прафсаюза радыёэлектроннай  прымысловасці Рыгор Грык і Аляксандр Швед з Барановіч уключыліся ў збор подпісаў супраць дэкрэта №3.

Разам са зборам подпісаў яны вядуць раз’ясняльную працу наконт незаконнасці дэкрэта і даюць каардынаты, куды могуць пакрыўджаныя  звярнуцца па юрыдычную дапамогу, кажа Рыгор Грык:

– Я проста працую з людзьмі – я ім раздаю візіткі прафсаюза, дзе сказана, чым мы можам дапамагчы. Я ім расказваю, што ў нас ёсць юрыст, якому можна патэлефанаваць і атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю не толькі па законе „пра дармаедства”, а пра сітуацыі, якія ў іх могуць быць на працы, у жыцці і па іншых пытаннях.

Рыгор Грык і Аляксандр Швед сабралі каля 400 подпісаў, 300 з іх ужо перадалі ў Менск.

Сваю работу яны працягнуць і надалей.

Беларускае Радыё Рацыя