Сябры Рады БНК падтрымалі ідэю слонімцаў



Сябры Рады Беларускага Нацыянальнага камітэта падтрымалі ідэю слонімцаў звярнуцца ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з просьбай адну з новых вуліц ці завулкаў назваць у гонар свайго земляка, доктара і грамадскага дзеяча Івана Шэгі (1953-2016). Подпісы пад просьбай паставілі 24 чальцы Рады БНК. Сярод іх – Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Генадзь Фядыніч, Алесь Яўсеенка, Сяргей Верамеенка і іншыя. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў сябра Рады БНК і кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтра Віктар Марчык.

Збор подпісаў ужо пачаўся не толькі на Слонімшчыне, але і на Дзятлаўшчыне. Ён завяршыцца 23 сакавіка – напярэдадні дня нараджэння Івана Шэгі.

Беларускае Радыё Рацыя