Сябры Руху Салідарнасці “Разам” ўшанавалі памяць жыхароў вёскі Дражна



15 красавіка адбылася традыцыйная акцыя Руху Салідарнасці “Разам” па ўшанаванню памяці ахвяраў партызанскага тэрору – жыхароў вёскі Дражна Старадарожскага раёна, забітых 14 красавіка 1943 года. На могілках, дзе пахаваныя забітыя, была прачытаная малітва, узнятыя бела-чырвона-белыя сцягі, запаленыя знічкі, ускладзеныя кветкі.

З кароткімі прамовамі выступілі: ініцыятар усталявання памятнага крыжа Вячаслаў Сіўчык, намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” Анатоль Кудласевіч, сябры Сойму Руху, вядомыя паэты Славамір Адамовіч і Зміцер Захарэвіч.

У заключным слове сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая, згадаўшы беларусаў, якія загінулі падчас ІІ сусветнай вайны, распавяла пра ўзмацненне рэпрэсіяў у Беларусі. Нялюдству і рэпрэсіям могуць супрацьстаяць толькі людзі, інакш будуць новыя ахвяры.

Напрыканцы прагучаў гімн “Магутны Божа”.

У акцыі бралі ўдзел 10 чалавек, у тым ліку вядомыя актывісты – рэжысёр Аляксей Туровіч і Яўген Батура.

Прэс-служба Руха Салідарнасці “Разам”.