Сябры слонімскай Партыі БНФ патрабуюць выпусціць зняволеных



У Слоніме адбыўся мясцовы сход сяброў Партыі БНФ, які абраў дэлегатаў на маючы адбыцца ў кастрычніку ХХ з’езд Партыі БНФ і ГА БНФ „Адраджэнне”.

Сход распачаў кіраўнік Слонімскай арганізацыі партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян.

На сходзе былі абраны чатыры дэлегаты на партыйны з’езд—Павел Севасцьян, Уладзімір Літвін, Уладзімір Шлемен і Аляксандр Шэга. Сябры партыі таксама абмеркавалі сённяшнюю палітычную сітуацыю ў Беларусі і падтрымалі народны дэмакратычны рух. Сябры партыі БНФ патрабуюць правесці новыя дэмакратычныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выпусціць усіх зняволеных і ўзбудзіць крымінальную справу супраць тых, хто забіў і пакалечыў мірных жыхароў на вуліцах нашых гарадоў.

Беларускае Радыё Рацыя