Сядзібу Святаполк-Чацвярцінскіх у вёсцы Жалудок прадалі
Вялізны будынак і паркавы комплекс сапраўдная пярліна архітэктуры Гарадзеншчыны – радавы маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх прададзены. У савецкі час і першыя гады незалежнай Беларусі ўваход у комплекс быў забаронены, бо тут стаяла вайсковая частка падпарадкаваная КДБ. Цяпер на тэрыторыю комплекса ўваход вольны. Менавіта ў гэтым маёнтку здымалі першы беларускі фільм жахаў “Масакра”.
Пра планы далейшай рэканструкцыі нашаму радыё распавяла жонка ўладальніка будынка Сафія:
– Дазволаў і ўзгадненняў праекта – гэта ўласна некалькі гадоў. У наступным годзе мы плануем пускаць сюды людзей на агляд будынкаў проста прыбраўшы нейкія старыя забітыя вокны. Першы праект будзе на фасадную рэстаўрацыю, паглядзім на колькі гэта ўсё атрымліваецца хутка. У вялікім будынку будзе музей, а ў астатніх будзем глядзець.
Дакладную сумму, за якую быў прададзены комплекс, гаспадыня назваць адмовілася, аднак ужо зараз сюды можа патрапіць кожны жадаючы. За апошнія два тыдні яго наведала каля 200 чалавек.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава
