Сямʼі Вітольда Ашурка сабралі больш за € 7 тысяч
20 гадоў таму
Фонд BYSOL адкрыў збор сродкаў для сям’і загінулага палітзняволенага Вітольда Ашурка.
Першапачаткова планавалася сабраць 4 тысячы еўра, аднак цяпер памер збораў перавысіў 7 тысяч.«Чалавек, які змагаўся за шчасце для беларусаў, пайшоў з жыцця. Але яго сям’і ўсё яшчэ патрэбна падтрымка. Мы адкрываем збор для яго сваякоў і сяброў, якім патрэбныя грошы на годнае развітанне», – паведамляецца ў апісанні да збору.
Пра смерць Вітольда Ашурка ў шклоўскай папраўчай калоніі сваякам паведамілі ў пятніцу, 21 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя
