Сям’і Ігара Случака і Аліны Нагорнай не даюць спакою праз сцяг



Сям’і Ігара Случака і Аліны Нагорнай ствараюць праблемы праз сцяг на ўласным падворку. Некалькі месяцаў запар да іхняга дому падыходзяць невядомыя асобы і фатаграфуюць бел-чырвона-белыя сцягі.

Як распавёў Ігар Случак, прыходзіў нават старшыня сельвыканкама.

– Першы раз, на колькі ведаю, прыязджаў старшыня сельвыканкама, здымаў сцяг.  Пасля прыязджалі міліцыянты, здымалі і апытвалі суседзяў. Пасля прыязджаў бусік з чатырма чалавекамі, які таксама здымалі гэты сцяг. Прайшло яшчэ пару тыдняў, і прыязджаў яшчэ чалавек, які здымаў гэты сцяг. Пасля нейкія незразумелыя людзі таксама спрабавалі выйсці на нас на нейкія кантакты.

Ігар Случак і Аліна Нагорная вядомыя сваёй змаганнем за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў публічнай сферы.

Беларускае Радыё Рацыя