Сям’ю ў Менску асудзілі за ўдзел у малітве за мір
3 месяцы таму
Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк разам з мужам Яўгенам Батурам затрымалі мінулым вечарам пасля супольнай малітвы беларускіх маці ў Катэдральным Саборы Святога Духа.

Ноч сямейная пара правяла ў ізалятары на Акрэсціна. Сёння іх пачалі судзіць у Цэнтральным судзе сталіцы праз скайп. Яўгена асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта «непадпарадкаванне міліцыянтам». Дзіяну паводле таго ж артыкулу асудзілі таксама на 15 сутак. Пра гэта паведамілі праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя