Сярэдні заробак у Беларусі за год упаў на 200 даляраў



Сярэдні заробак у Беларусі вырас ў снежні на 10% і склаў 7.424.000 рублёў. У грашовым выражэнні сярэдні беларус за мінулы месяц зарабіў на 675,3 тысячы рублёў больш, чым у лістападзе, пра гэта паведамляе Белстат.

У пераліку па сярэднеўзважанаму курсу Нацбанка за снежань сярэдні заробак у Беларусі ў мінулым месяцы быў роўны 412 далярам. Дарэчы, дакладна такі ж «заробак» у доларавым эквіваленце ў беларусаў быў у студзені 2015 года.

Да гэтага сярэдні заробак скарачаўся на працягу 4 месяцаў: у лістападзе – на 88,8 тысячы, у кастрычніку – на 25,4 тысячы, у верасні – на 107,6 тысячы, у жніўні – на 38,1 тысячы. У снежні 2014 ён складаў  6 мільёнаў 805,9 тысячы рублёў, ці амаль 619 даляраў. Атрымліваецца, што за год сярэднестатыстычны беларус страціў амаль 207 даляраў.

tut.by