Сяргей Абламейка: Людзі пачалі думаць і казаць, як «каліноўцы»
Перадвыбарнае лета трымае ўсіх у напрузе і пакуль захоўвае інтрыгу доўгатэрміновых эфектаў ад цяперашніх падзей у Беларусі.
Аднак першыя аптымістычныя сімптомы падчас анлайн-пасяджэння Экспертна-аналітычнага клуба абазначыў доктар гістарычных навук Сяргей Абламейка:
– Я слухаў прамовы людзей, людзі выкладалі тое, пра што пісалі яшчэ «каліноўцы». Штаб Бабарыкі заявіў месяц таму: не народ для дзяржавы, а дзяржава для народа. А цяпер яны гэтую частку дабавілі да свайго лозунгу. Пра тое самае казаў Сяргей Ціханоўскі, і людзі гэта ўспрынялі. Мы назіраем сёння новую фінальную стадыю нацыянальнага развіцця беларускага народа, беларускай нацыі, як абвастрыла пандэмія салідарнасць.
Па словах эксперта, найбольшую надзею на перамены даюць акцыі салідарнасці з беларусамі, якія прайшлі напярэдадні выбараў у 37 краінах свету.
Беларускае Радыё Рацыя
