Сяргей Будкін: Мы аб’ядналіся, каб спыніць хейт і выказаць салідарнасць з Украінай



Кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін у эфіры нашага радыё выказаў свае думкі наконт пазіцыі беларускіх незалежных музыкаў і ці пачнуць выказвацца прадзяржаўныя артысты. А таксама распавёў, што хутка распачнецца беларуская антываенная медыякампанія.

– Вялікая хваля салідарнасці з боку Беларусі, з боку беларускіх творцаў у тым ліку нягледзячы ад таго, дзе яны знаходзяцца. З Беларусі людзі запісваюць відэа, нягледзячы на тое, што гэта небяспечна. Натуральна, што гэта незалежныя артысты, тыя, хто падтрамаў пратэсты ў Беларусі. Я па шчырасці не сустракаў, магчыма прапусціў з боку прадзяржаўных артыстаў, наадварот, прыкры факт, прэзідэнцкі аркестр Беларусі, высветлілася, што падтрымліваў баявы дух акупантаў і граў у Асіповічах для ўдзельнікаў вучэнняў „саюзная рашучасць” перад іх адпраўкай на вайну. І нягледзячы на заклікі персанальна мае, я пісаў асабіста Анатолю Ярмоленку, я пісаў Анастасіі Ціхановіч з просьбай неяк выказацца і абазначыць сваю пазіцыю, на жаль, яны цалкам ігнаруюць. Мяркуючы па тым, хто падтрыліваў рэжым у 2020-ым вымушаныя прынамсі рабіць выгляд, што яны падтрымліваюць рэжым і цяпер, прычым, і уварванне (Расеі ва Украіну – рэд.) разам з тым атрымліваецца.

– Ці ў гэтай сітуацыі творчаму чалавеку ёсць сэнс нейкім чынам адседжвацца і рабіць заявы, што я па-за палітыкай, я займаюся творчасцю?

– Безумоўна, мая пазіцыя заўсёды была ў тым, што ні адзін чалавек, а тым больш артыст, які мае ўплыў праз сваю аўдыторыю на людзей, не можа маўчаць і дыстанцыявацца ад тых працэсаў, якія адбываюцца навокал. Усё паміж сабой звязана і існаваць у вакууме немагчыма. А з прыходам вайны, фактычна на нашу землю, – побач з намі, тут пагатоў немагчыма маўчаць. І тут сітуацыя чорна-белая, пакуль не будзе тут колераў, таму сапраўды патрабаванне тых жа рускіх артыстаў, дырыжораў, якія працуюць у Еўропе, абазначыць сваю пазіцыю яно падаецца цалкам слушным, і мы павінны патрабаваць, літаральна патрабаваць ад кожнага ўплывовага чалавека ўсё ж такі абазначэння гэтай пазіцыі.

– Рада беларускай культуры аб’явіла зараз акцыю і рыхтуецца да другіх акцый цяпер?

– Так, гэта будзе вялікая медыякампанія, уключаная ў агульны антываенны рух Беларусі, пра які адвесціла Святлана Ціханоўская. Мы аб’ядналіся з іншымі ініцыятывамі, каб спыніць гэты хейт у бок беларусаў і давесці, што беларусы разам з Украінай і робяць вельмі шмат, каб спыніць вайну, і засведчыць сваю салідарнасць з украінскім народам.

Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя