Сяргей Чалы: Давер народа да ўлады – на нулі



Незалежны эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што прэзідэнцкія выбары 2020 года будуць складаным выпрабаваннем для Аляксандра Лукашэнкі – давер да ўлады знізіўся да мінімальнай адзнакі.

«У атачэнні Лукашэнкі маюць уяўленне аб ягонай рэальнай папулярнасці ў беларусаў», – сказаў Сяргей Чалы на паседжанні экспертна-аналітычнага клуба ў Менску:

– Інакш не было б вось гэтых некалькіх месяцаў запар у рэжыме 1-2 выязных мерапрыемствы ў тыдзень. А для чалавека ўжо немаладога, гэта дастаткова складана. Відавочна, калі ўважліва сачыць за гэтымі мерапрыемствамі, ідзе спроба знайсці нейкі мэсідж, які калісьці быў згублены. Мне здаецца, што ўлады безнадзейна згубілі насельніцтва, то бок нічога не ўспрымаецца з таго, што гаворыцца, але спроба такая ідзе.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі плануецца правесці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]