Сяргей Чыслаў: Уладам верыць цяжка
Заснавальнік неіснуючага цяпер «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў быў адным з ініцыятараў ідэі сумеснага тэлеканалу. Аднак час ідзе, абяцанні Лукашэнкі наконт сумеснага тэлеканалу, дадзеныя пасля перамоваў з Парашэнкам, а затым Зяленскім, не выкананыя, а на беларусаў па-ранейшаму льецца дождж імперскай прапаганды Масквы.
Наконт адзінага беларуска-ўкраінскага каналу ці, прынамсі, трансляцыі ўкраінскага каналу на Беларусь — адно адгаворкі чыноўнікаў. Кажа Сяргей Чыслаў:
– Тая першая ініцыятыва, калі яшчэ Парашэнка прапанаваў Лукашэнку стварыць сумесны тэлеканал, гэта было з нашай падачы. Мы туды падбухторылі дырэктара Першага тэлеканала. Ён пагаварыў з Парашэнкам. Але яно закончылася нічым. Калі Ананіч, дарэчы, была, сябры-журналісты прасілі, задайце пытанне. І Ананіч з разумным тварам, маўляў, украінцы не выканалі тое, сёе. Тут жа пасля ейных словаў тэлефануем украінцам і кажам – хлопцы, а чаго вы не выкналі. Яны адказваюць, хай не дураць галаву. Сігнал не кадзіраваны. Бярыце хоць зараз транслюйце.
Менавіта таму, на думку Сяргея Чыслава, так цяжка верыць Лукашэнку і ягоным чыноўнікам. На словах усе яны беларускія патрыёты і гатовыя бараніць краіну са зброяй у руках, але рэальныя справы паказваюць, што ніякіх практычных захадаў для ўмацавання беларускай незалежнасці не робіцца.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:
Фота naviny.by
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
