Сяргей Дылеўскі падвёў вынікі другога дня забастоўкі



Ідзе трэці дзень забастоўкі. Як паведаміў арганізатар акцыі Сяргей Дылеўскі,паводле вынікаў другога дня мы можам канстатаваць:

– са звыш чатрох мільёнаў насельніцтва, якое афіцыйна працуе, амаль 900 тысяч адсутнічаюць на працоўных месцах з розных прычын: каранавірус, іншыя хваробы, адпачынак, забастоўка. – Намі фіксуюцца масавыя звальненні работнікаў па ўласным жаданні. Акрамя таго, некаторыя прыватныя прадпрымальнікі закрываюць свае фірмы і сыходзяць у адпачынак – адзначыў Дылеўскі.