Сяргей Дылеўскі: страйк ужо прынёс свой плён
З першага лістапада Беларускім аб’яднаннем быў абвешчаны агульнанацыянальны страйк. Нягледзячы на шматлікую крытыку гэтай ініцыятывы, старшыня аб’яднання першы тыдзень забастоўкі ацэньвае станоўча. “У першую чаргу таму, што мы абудзілі беларускі народ”. Такое меркаванне Сяргей Дылеўскі выказаў у нашым сённяшнім эфіры.
„Я ацэньваю страйк пазітыўна. У першую чаргу таму, што мы абудзілі беларусаў, мы абудзілі беларускі народ. Да нас прыходзіць вельмі шмат паведамленняў ад людзей, якія нас падтрымалі, ад людзей, якія выйшлі ў страйк з 1 лістапада. Я бачу, што наша аб’яўленне страйку ужо нясе свой плён, таму што ў першую чаргу людзі, якія засталіся дома, якія не пайшлі на працу – яны ў першую чаргу забяспечылі сябе і свае сем’і ад той бяды, якая абрынулася на Беларусь„.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Як паведамляе Беларускае Аб’яднанне працоўных з розных прычын колькасць непрацоўнага насельніцтва працягвае ўтрымлівацца на ўзроўні 1 мільёна. Гэта хворыя на каранавірусы, людзі ў адпачынках, у тым ліку з уласнага жадання, звольненыя і страйкоўцы. Паводле аб’яднання беларусы працягваюць далучацца да агульнанацыянальнага страйку/народнага карантыну з мэтай абараніць уласную незалежнасць.
Беларускае Радыё Рацыя
