Сяргей Дылюк: Напісаў на сябе паклёп, бо не вытрымаў бы збіцця



Як паведаміў начальнік Івацэвіцкага РАУС, Следчы камітэт Івацэвіцкага раёна распачаў расследанне справы крадзяжу тэлепрыстаўкі. У жыхара Івацэвічаў Сяргея Дылюка правялі ператрус. Па яго словах, міліцыянты пад час ператрусу не прадстаўляліся і санкцыі ад пракурора яму не паказвалі.

IMG_3285

„Абвінавачванне супраць сябе пісаў пад ціскам”, – кажа Сяргей Дылюк.

– Пад іх дыктоўку і пісаў паказанні. Пісаў, што скраў прыстаўку ў суседа, на суседняй вуліцы жыве. А прадаў нейкаму Фамічу. Я такога чалавека не ведаю. Я ўжо не вытрымліваў фізічнай нагрузкі. Пайшоў на паклёп, каб не збівалі. Таму што і так меў страсенне мозгу ад іхніх рук, не вытрымаў бы.

IMG_3286

У Следчым камітэце не камэнтуюць заяву Дылюка пра збіццё яго міліцыянтамі.

– Праводзіцца праверка. Прызначана судова-мэдычная экспертыза. Праводзіцца апытанне. Па гэтым матэрыяле рашэнне яшчэ не прынятае.

Больш за тыдзень таму з Івацэвіцкай лякарні быў выпісаны Сяргей Дылюк, які сцвярджае, што яго збілі міліцыянты. Праверка па яго заяве яшчэ праводзіцца.

Беларускае Радыё Рацыя