Сяргей Шынкевіч: Найперш трэба думаць, як зберагчы незалежнасць
Зянон Пазняк – нацыянальны герой. Ён быў лідарам па стварэнні беларускай дзяржавы, але скарыстаўся гэтым іншы чалавек, які за 25 гадоў прыклаў усе намаганні, каб знішчыць беларускі нацыянальны дух. І давёў краіну да магчымага аншлюсу, які можа адбыцца 8 верасня, – лічыць чалавек вялікага жыццёвага вопыту, сябра партыі БХД Сяргей Шынкевіч:
– Я лічыў Зянона нацыянальным героем, таму што ён вельмі шмат зрабіў. На жаль, вынікам яго працы скарысталіся зусім іншыя людзі. Зянон быў лідарам па стварэнні беларускай дзяржавы, а скарыстаўся гэтым вядомы нам «калгасны правадыр». Усе гэтыя 25 гадоў у абмен на падтрымку з Масквы Лукашэнка праводзіў палітыку этнацыду.
Паводле Сяргея Шынкевіча, цяпер найперш трэба думаць, як зберагчы незалежнасць і пазбавіцца ўплыву Масквы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя