Сяргей Верамеенка: Большасць нашых скаргаў датычныя немагчымасці назіраць падлік галасоў



Траціна ўсіх скаргаў, якія накіроўвалі гарадзенскія сябры кампаніі „Права выбару” ў асноўны дзень галасавання не былі разгледжаны мясцовымі выбарчымі камісіямі. Большасць скаргаў датычылі немагчымасці назіраць падлік галасоў назіральнікамі.

Кажа каардынатар „Права выбару” Сяргей Верамеенка:

– Змест кожнага бюлетэня, каб бачыў кожны сябра камісіі, кожны назіральнік. Менавіта гэта і было асноўным парушэннем у падліку галасоў. І часта камісіі проста не разглядалі гэтыя скаргі. Былі, канешне, некалькі, невялікая частка, якія разглядалі і давалі свае адказы. Але адказы стандарныя. Маўляў, тое, што прапісана ў нашых метадычках, тое мы і выконваем. Акрамя таго яшчэ падаваліся скаргі кандыдатамі. Кандыдат Яўген Дудкін падаваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. Гэта была агульная скага, якую ён падаў. Ужо атрымаў адказ.

У прыняцці скаргі яму было адмоўлена Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Ужо ў наступным тыдні сябры „Права выбару” плануюць падвесці вынікі выбараў 2018 года ў Гародні, а таксама прыняць сумесную заяву.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя