Сяргей Верамеенка: Спадзяюся імем Вітольда будзе названая вуліца



13 кастрычніка грамадскі актывіст і палітык з Бярозаўкі, што на Гарадзеншчыне Вітольд Ашурак адзначыў бы свае 51 год. Аднак сябра Партыі БНФ, каардынатар руху «За свабоду» Вітольд Ашурак  21 траўня 2021 года нечакана памёр у шклоўскай калоніі. Пра свайго паплечніка ўзгадвае гарадзенец Сяргей Верамеенка 

– Вітольд для мяне быў сябра, і не толькі сябра, а мой паплечнік, аднадумца і ўвогуле, чалавек з якім было прыемна мець справы, вабіць час. Вельмі шкада, што яго няма разам з намі. Але спадзяюся, што ўсё хутка памяняецца, больш не будзе такіх выпадкаў, як здарылася з Вітольдам і ўрэшце мы вернемся да нашага нармальнага жыцця. Імём Вітольда будуць названы вуліцы

Сяргей Верамеенка лічыць, што тое, што адбылося з Вітольдам – трэба называць забойствам.

– Лічу, што безумоўна гэты было забойства, таму што Вітольд быў вельмі моцны хлопец – моцны духам і моцны здароўем. Тое што паказалі нам, гэтыя кадры, яны выклікаюць вельмі-вельмі шмат пытанняў, на каторыя адказаў няма, на каторыя не хочуць даваць органы, скажам так, якія ўсё гэта ўчынілі.

Апошнімі днямі пад хэштэгамі #жывевітольд #героінепаміраюць #лістывітольду адбываецца акцыя па напісанню імправізаваных лістоў Вітольду, а вядомы беларускі выканаўца аўтарскай песні Андрэй Мельнікаў нават пад гэтым хэштэгам выклаў песню, прысвечаную Вітольду. 

Беларускае Радыё Рацыя