Сяргей Высоцкі: Я вельмі захапляюся беларусамі



У сталіцы Літвы на могілках Росы прайшло ўрачыстае пахаванне парэшткаў герояў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў. Пахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў праходзіць у час, калі над Беларуссю згушчаецца небяспека страты незалежнасці.

Кажа кіраўнік Беларускай партыі свабоды-самаабароны Сяргей Высоцкі:

– Я вельмі захапляюся беларусамі. Так шмат перашкодаў, а многія прыехалі ў працоўны дзень, адклалі свае справы. Тое, што мы так годна хаваем нашых герояў – гэта дзякуючы простым людзям, простым беларусам. Гэта будзе яшчэ адным складнікам, каб мы адстаялі незалежнасць і прагналі тыя сілы, якія прагнуць знішчэння незалежнай Беларусі. 

На ўрачыстасць прыехала вялікая колькасць беларусаў. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя