Сяргея Гоўшу пахавалі ў роднай вёсцы Востраў



Не стала старэйшага сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргея Гоўшы з Баранавіч. Ён да апошняга не адмаўляў людзям у дапамозе, успрымаў чужыя беды як свае. Яму ішоў 73 год, кажа калега па праваабарончай дзейнасці Алена Маслюкова:

– У святы дзень Калядаў прыйшла сумная, трагічная навіна пра тое,і што заўчасна пайшоў з жыцця наш калега, спадар Сяргей Гоўша.

VLUU L110, M110 / Samsung L110, M110

Жонка Ларыса, з якой ен пражыў без 6 дзен 45 гадоў, не можа ўявіць сабе жыццё без Сяргея. Яна лічыць, што мужа дабіла сітуацыя ў краіне і рэпрэсіі супраць людзей:

– Ён казаў „гэта катастрофа, нам нічога не дапаможа”. Гавару жыві для сябе, для мяне, для дзяцей, унукаў. Як-небудзь прыспасобімся – не, я так не магу. Гэта катастрофа, і вось катастрофа дайшла да таго, што яго не стала. А я ж яму ўжо сабрала пакет. Ён баяўся, я не вытрымаю, мяне пачнуць катаваць, я можа што і раскажу – як я буду выглядаць тады перад сваімі сябрамі.

Поўнасцю стужку слухайце ў далучаным файле.

Пахавалі Сяргея Гоўшу ў роднай вёсцы Востраў побач з бацькамі. Усе, хто ведаў гэтага інтэлігентнага і неабыякавага чалавека, смуткуюць ад чарговай вялікай страты ў дэмакратычным асяродку і спачуваюць родным. 

Беларускае Радыё Рацыя