Сяргея Пятрухіна зноў будуць судзіць – 31 кастрычніка
Праціўніка будаўніцтва завода акумулятарных батарэй „АйПаўэр” Сяргея Пятрухіна, у чарговы раз спрабуюць прыцягнуць да адказанасці за „ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
Яго вінавацяць у парушэнні часткі трэцяй, адпаведнага артыкула адміністрацыйнага кодэкса. Нягледзячы на пераслед, Пятрухін і астатнія праціўнікі завода, не збіраюцца адступаць ад сваіх мэтаў – спыніць будоўлю.
– Калі людзі будуць хадзіць далей, то вынік з гэтага будзе. І я думаю, калі пачалі судзіць Дзям’яна Лепясевіча, то тут ужо новы ўзровень узаемаадносін паміж уладай і грамадзянамі. Я думаю, што гэтага завода не будзе.
Справу Пятрухіна павінны былі разгледзець у судзе Ленінскага раёна горада пасля абеду, аднак разгляд перанеслі на 31 кастрычніка на 14:20. „Усіх запрашаем падтрымаць Сяргея”, – зазначаюць праціўнікі будаўніцтва ў сваім Viber-чаце.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.