Сяргея Сацука прызналі палітычным зняволеным



8 снежня быў чарговым разам затрыманы журналіст-расследвальнік, рэдактар беларускага партала “Ежедневник” (ej.by) Сяргей Сацук. У гэты ж дзень у яго прайшоў вобшук і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Сайт парталу ej.by быў заблакаваны. Пасля допыту па старой справе паводле артыкула 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару) Сяргея Сацука ўзялі пад варту. Яго ўзялі пад варту ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Сяргей Сацук вядомы як журналіст і рэдактар, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Адным з яго гучных расследаванняў была серыя публікацый пра карупцыю ў сістэме аховы здароўя Беларусі. За некалькі дзён да затрымання Сяргея Сацука “Ежедневник” пачаў праект па асвятленні спраў асоб, якіх улады называюць “тэрарыстамі”.