Сяржук Русецкі будзе абскарджваць рашэнне абласной пракуратуры



Ні пракуратура Бярозаўскага раёна, ні пракуратура Берасцейскай вобласці не ўбачылі правапарушэнняў ў дзеяннях міліцыі пры адвольным затрыманні праваабаронцы з Бярозы Сяржука Русецкага 25 і 26 сакавіка.

Пракуроры раёна і вобласці лічаць, што міліцыя затрымала яго законна для атрымання звестак і тлумачэнняў,  тым больш, што не прымяняліся фізічная сіла і спецыяльныя сродкі, кажа Сяржук Русецкі:

– Ніякай позвы ў міліцыю для дачы тлумачэнняў не было. Спецыяльна дзяжурылі ля майго дома, каб мяне затрымаць. У выніку я не змог патрапіць у Менск і, адпаведна, панёс страты за нявыкарыстаны білет на цягнік. Мяне затрымалі, каб я даў тлумачэнні па дзейнасці мясцовай журналісткі Радыё  Рацыя.

Сяржук Русецкі мае намер абскардзіць рашэнне Берасцейскай абласной пракуратуры.

Беларускае Радыё Рацыя