Сынковіцкая царква адзначыць 610-годдзе



У суботу, 16 верасня, славутая Сынковіцкая крэпасць-царква Зэльвенскага раёна адзначыць сваё 610-годдзе.

Мерапрыемствы з гэтай нагоды пачнуцца ў храме а 9-й гадзіны з боскай літургіі і хрэснага ходу. А потым адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. У гэты дзень каля царквы вернікі паглядзяць канцэрты духоўнай музыкі з удзелам хора духавенства Гарадзенскай епархіі, ансамбля “Аксіос” і хора прыхода Сынковіцкага храма, мужчынскага вакальнага ансамбля “Арнамент” з Менску, салістаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, калектываў аматарскай творчасці Зэльвеншчыны і іншыя.

Падчас юбілейнай урачыстасці на пляцоўках каля храма пройдуць выставы мастацкай творчасці, майстар-класы і гандаль.

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён