Сыну Бабарыкі выставілі новыя абвінавачванні



Палітвязню Эдуарду Бабарыку выставілі новыя абвінавачванні. Яму пагражае 20 гадоў турмы. Эдуарда падазраюць у распальванні варожасці і арганізацыі масавых беспарадкаў. Статус па ранейшай справе за ўхіленне ад падаткаў застаецца нявызначаным.

Нагадаем, Эдуарда затрымалі паўтара года таму, 18 чэрвеня 2020-га, разам з яго бацькам Віктарам Бабарыкам, які прэтэндаваў на пост прэзідэнта. Паўгода Эдуард знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым быў перавезены ў СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску.