Сёлета ў Беларусі было затрымана восем тэрарыстаў



У2017 годзе на тэрыторыі Беларусі было затрымана восем тэрарыстаў, паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, размаўляючы з журналістамі 13 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў.

Мы ў гэтым годзе восем тэрарыстаў затрымалі, у мінулым — 17, у пазамінулым — 21. Гэта асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку, якія былі ў Сірыі. Адзін з іх прыехаў з Германіі — сёлета быў затрыманы сумесна з органамі МУС. У яго было выбуховае прыстасаванне, ён рыхтаваўся да ўчынення тэрарыстычнага акта ў Еўропе”, — расказаў Вакульчык, дадаўшы, што следства па гэтай справе яшчэ ідзе.

«Мы не можам дапусціць, каб у нас у краіне былі такія здарэнні, гібель людзей, якія адбываюцца ў некаторых іншых краінах. Я не кажу, што там дрэнна працуюць, — проста так склалася. І мы павінны вельмі сур’ёзна — і грамадства, і журналісты — да гэтых пытанняў ставіцца», — падкрэсліў старшыня КДБ.

БелаПАН