Суд над Аляксандрам Івуліным працягнецца 18-га студзеня (абноўлена)



Суд на спартовым журналістам, палітвязнем і футбалістам „Крумкачоў” Алякандрам Івуліным працягнецца ў аўторак, 18 студзеня. На гэты дзень прызначаныя спрэчкі бакоў.

За вулічныя пратэсты 2020 года Івуліна вінавацяць у „арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак”. За кратамі журналіст знаходзіцца з чэрвеня 2021-га. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. „Мінсктранс” выставіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў.

На судзе журналіст прызнаўся, што быў на двух маршах пратэсту, але заявіў, што абсалютна не разумее, чаму яго вінавацяць у іх арганізацыі.

* * *

Сёння ў 11.30 у «судзе» Савецкага раёна ў Менску адбудзецца першае паседжанне, якое пройдзе ў адкрытым рэжыме. Вы можаце прыйсці і падтрымаць Аляксандра.

«Суддзя» – Сяргей Шаціла. Аляксандру Івуліну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Беларуская дыяспара Беластоку правяла напарэдадні акцыю салідарнасці з Аляксандрам Івуліным.