Сёння ў Беларусі – афіцыйны Дзень абаронцаў Айчыны



Дзень абаронцаў Айчыны ў незалежнай Беларусі адзначаюць 23 лютага па савецкай традыцыі. У СССР гэта быў Дзень Савецкай арміі. 23 лютага 1918 года першыя ўзброеныя фармаванні Чырвонай гвардыі далі бой немцам-кайзераўцам на Пскоўшчыне. Пра тое, што бой чырвона-гвардзейцы прайгралі і вымушаныя былі бегчы, звычайна не ўспаміналася. Да Беларусі гэтая дата не мае непасрэднага дачынення.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская нядаўна прапанавала адзначаць 23 лютага як Дзень Герояў перамен. “Мы павінны кожны дзень нагадваць людзям, што яны героі”, – тлумачыла палітык. Яна лічыць, што гэтаму святу варта надаць станоўчае значэнне, каб паказаць, што ў нас ёсць сапраўдныя абаронцы айчыны, а не тыя, хто збівае людзей.

Беларускае Радыё Рацыя