Сёння ў праваслаўных вялікае свята — Яблычны Спас



У праваслаўных вернікаў Яблычны Спас ці Праабражэнне.

Паводле святых пісанняў Ісус і трое апосталаў пайшлі на гару, дзе Ісус пачаў ззяць яркімі прамянямі святла. У каталіцтве і праваслаўі гэта адно з найгалоўнейшых святаў літургічнага календара.

Сёння дзень выратавання, дзень ачышчэння, – гаворыць святар пінскай епархіі Аляксандр Лаўрыненка:

Падчас свята Праабражэння Гасподняга нам ізноў з’яўляецца ва ўсёй сваёй паўнаце Гасподзь, Троіца – Бог Айцец, Бог Сын і Дух Святы. Гасподзь Ісус Хрыстос вёў размову з прарокамі. Бог Дух Святы гэтым сонечным ззяннем атуляў размоўнікаў, а голас Бога Айца з нябёсаў казаў, што гэтай ёсць мой сын любімы, на ім маё ўпадабанне, яго слухайце. І для нас гэтае свята выратавання, свята ачышчэння.

У народзе Яблычны Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная.

Беларускае Радыё Рацыя