19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 97 гадоў



Удзельнік вайны, Васіль Быкаў цвёрда і паслядоўна адстойваў ідэалы праўды, справядлівасці і свабоды.

Ён быў прызнаным і шанаваным пісьменнікам у свеце, але гнаным на радзіме ўладамі Лукашэнкі. Яшчэ ў 1995 годзе ён казаў аб так званай “прэзідэнцкай хунце”.

Нападкі на Васіля Быкава і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу ў 1998 годзе. Ён вярнуўся ў Беларусь ужо перад смерцю ў 2003, і памёр у анкалагічнай лякарні ў Бараўлянах. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках. Падчас пахавання быў адпеты ўніяцкімі святарамі, труну пісьменніка накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

Днямі ва Ушачах на Віцебшчыне адкрылі помнік-бюст Васілю Быкаву. Побач – помнік Рыгору Барадуліну. Абодва цалкам за “народныя” грошы.

Беларускае Радыё  Рацыя