Сёння Вялікая субота



Сёння Вялікая субота — гэта дзень, калі ўвесь Хрыстовы Касцёл прабывае ў жалобе і святым маўчанні перад грабніцай свайго Пана і Збаўцы Езуса Хрыста. Важнасць правядзення такога часу разам у сям’і, асабліва падчас эпідэміі каронавірусу, падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:

– Сям’і як такой у нас ужо амаль не было. Памяшканне, дзе жыла сям’я – гэта такі інтэрнат. Усталі ўсе раніцай, да працы пайшлі, у школу пайшлі, ва ўніверсітэт пайшлі, фастуды паўсюль, вольнага стала амаль што няма, калі ёсць, дык селі, з’елі хуценька, кожны па сваіх куточках, і ў Інтэрнэце ўсе сядзелі. Яны ж не паміж сабой размаўляюць, а з Інтэрнэтам. Сёння сітуацыя змусіла нас сесці разам.

Сёлета Вялікая Субота адбываецца ва ўмовах даступнасці анлайн-трансляцый набажэнстваў Пасхальнага тыдня.

Беларускае Радыё Рацыя