ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» падало скаргу на следчага



ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» падало скаргу на следчага, які вядзе крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб партала, паведамляе яго тэлеграм-канал.

Галоўнае, да чаго ў арганізацыі ёсць прэтэнзіі:

1. Доступ да апячатанага памяшкання да гэтага часу не прадстаўлены, хаця ў вуснай гутарцы следчы абяцаў даць яго пасля 1 ліпеня. У супрацоўнікаў, звольненых па пагадненні бакоў, няма магчымасці забраць асабістыя рэчы.

2. ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ўжо скасавала дамову арэнды з уласнікам офіса, але арэндадаўца да гэтага часу не можа здаць гэтыя памяшканні іншай юрыдычнай асобе. Прычына ўсё тая ж — доступу да офісных памяшканняў няма. Хоць у следчага маецца копія аб вяртанні офіса з арэнднага карыстання.

3. Кампанія падала хадайніцтва аб зняцці арышту з рахункаў кампаніі, адкрытых у Альфа-банку і Прыёрбанку, 22 чэрвеня. На 9 ліпеня адказ яшчэ не атрыманы. Адпаведна, былыя супрацоўнікі партала не могуць атрымаць зарплату за травень і выплаты па звальненні, а таксама аплаціць страхавыя ўзносы — гэта супярэчыць працоўнаму заканадаўству.

novychas.by