Тадэвуш Трускаляскі: Беласток ніколі не забудзе пра сваіх яўрэйскіх жыхароў



У 79-ю гадавіну пачатку ліквідацыі Беластоцкага гета, ля помніка героям гета на плошчы Мардэхая Тэненбаўма прайшла цырымонія запалення знічоў. Пад сцягамі Ізраіля і Беластоку ў мерапрыемстве прыняў удзел Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– Гэта 79-я гадавіна першай пацыфікацыі, якая пачалася ў пачатку лютага, таму ў нас тут свечкі памяці. Мы аддаём даніну пашаны тым, хто складаў 50% насельніцтва Беластока і гэтая гісторыя павінна мець сваю ідэнтычнасць, каб яе можна было перадаць наступным пакаленням.

Сваімі ўражаннямі падзялілся і мясцовыя жыхары Беластоку, якія таксама прынялі ўдзел у цэрымоніі:

– Мы запрашаем вас не забыцца на гэта, мы павінны памятаць, таму што калі мы забудзем, то насамрэч не будзе нас.

Паводле гісторыкаў, на працягу васьмі лютаўскіх дзён 1943 года ў лагер смерці «Трэблінка» нацыстамі было накіравана ад 10 да 12 тысяч яўрэяў. Людзей адпраўлялі з сённяшняга вакзала «Беласток Фабрычны».

Беларускае Радыё Рацыя 

[manual_related_posts]