Таксісты выступаюць супраць увядзення СКПО



У Гародні некалькі сотняў подпісаў сабрана актывістамі за адмену абавязковага ўвядзення прыбораў кантролю падатковых органаў. Зварот будзе накіраваны ў Савет міністраў, Нацыянальны банк, Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.

IMG_5904

Ужо некалькі месяцаў таксісты патрабуюць перагледзець пастанову ўрада пра ўвядзенне гэтага дадатковага кантрольнага прыбора, як дадатку да існуючага таксометра. Гарадзенскія актывісты неаднаразова звярталіся да чыноўнікаў вобласці. Аднак без вынікаў.

Незадаволенасць гарадзенцаў падзяляюць таксісты Віцебскай  і Менскай абласцей, кажа Сяргей Верамеенка, адзін са зборшчыкаў подпісаў.

– Справа ідзе паціху. Да нас далучылася Менская вобласць. З дапамогай сайта taxist.by таксама далучылася Віцебская вобласць. Яны збіраюць подпісы і будуць адпраўляць у свае аблвыканкамы, у Савет міністраў, Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы. Пастанова дзейнічае. Яна набывае моц літаральна праз месяц. І тыя машыны, на якіх не будзе ўсталяваны СКПО, не будуць дапускацца да перавозкі пасажыраў.

Некаторыя таксісты мяркуюць, што нядаўна ўведзены абавязак таксістам мець банкаўскі тэрмінал таксама не эфектыўны.

prykladanni1

prykladanni2

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

[manual_related_posts]