Талака ля крыжа пакут у Баранавічах



На Дзяды сябры Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах правялі талаку ля крыжа пакут, якая стала ўжо традыцыйнай. Яны ўпарадкавалі тэрыторыю, паклалі кветкі, запалілі знічы. Жалобнае мерапрыемства пачалося з паніхіды грэка-каталіцкага святара Яўгена Маліноўскага. Скончылася паніхіда гімнам “Магутны Божа”, затым людзі ўспомнілі пра знакамітых, бязвінна забітых камуністычным рэжымам ахвяр, прачыталі іх вершы. Гаворыць сябра таварыства Анэля Камбалава:

29 кастрычніка – гэта страшны дзень нашай беларускай гісторыі. Мы памятаем і заўсёды збіраемся на нашым святым месцы – ля крыжа, які ўсталяваны ў гонар ахвяраў тых страшных гадоў. Гэты крыж – сакральнае месца ў Баранавічах. Калісьці тут была турма, дзе катавалі нашых дзядоў, прадзедаў, тут быў і Язэп Маліцкі з вядомых.

[Not a valid template]

Крыж «Ахвярам гвалту 1939–1953 гг.» быў усталяваны актывістамі ў 1990 годзе ў цэнтры горада. У тым жа годзе ўлады перавезлі крыж у сквер на скрыжаванні вуліц Крупскай і Смаленскай. Там яго паставілі на новае месца, дзе ён знаходзіцца і цяпер. Крыжам пакут апекуецца толькі дэмакратычная грамадскаць горада.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы

[manual_related_posts]