“Талаку” пазбавілі рэгістрацыі



Найстарэйшую арганізацыю Гомельскага рэгіёна – “Талаку” – пазбавілі рэгістрацыі. Аб’яднанне з 35-цігадовай гісторыяй ліквідавалі за адзін дзень.

Колішні старшыня арганізацыі Яўген Меркіс узгадвае вядомых асобаў, якія былі калісьці сябрамі аб’яднання:

– Гэта і прадстаўнікі яшчэ першай генерацыі – Алесь Яўсеенка, Вальжына Цярэшчанка, гэта і прадстаўнікі ўжо сярэдняга пакалення, 90-х, нулявых – Яўген Малікаў, безумоўна, Ларыса Шчыракова – і маё пакаленне цалкам шмат чаго прыўнесла, і з яго выйшлі выбітныя сённяшнія дзеячы. “Талака” дала нашай краіне вялікую колькасць патрыётаў і людзей, якія змаглі развіваць яе культуру і ў цэлым краіну.

На дадзены момант каля двухсот грамадскіх аб’яднанняў ліквідавана ці знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Сярод іх – „Беларуская асацыяцыя журналістаў”, “Экадом”, Беларускі ПЭН-цэнтр, “Талака”.

Беларускае Радыё Рацыя