Талер з Пагоняй на шчасце
У Берасці чаканілі сувенірныя манеты, у тым ліку і талеры з Пагоняй. Ідэя вырабляць падобныя прэзенты належыць пінскаму кавалю і рамесніку Аляксею Наздрыну, якога на выходных можна было сустрэць на пешаходнай Савецкай.
Займаецца ён гэтай справай ужо каля чатырох гадоў:
– Гэта яшчэ такая эмацыйная разрадка. Ты робіш людзям сувенір – гэта такі пазітыў, з кімсьці знаёмішся, размаўляеш. Тое, што нельга ацэньваць грашыма, таксама вельмі важна.
Тыя хто не паспеў набыць сабе манету ад Аляксея Наздрына на гэтых выходных, могуць адшукаць яе ў краме сувеніраў «Князь Вітаўт».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
