Тамару Патоцкую дзве гадзіны пратрымалі баранавіцкія міліцыянты



Баранавіцкія міліцыянты на дзве гадзіны затрымалі сябра партыі “Народная Грамада” Тамару Патоцкую.

Прычына затрымання – не дапусціць яе да ўдзелу ў ланцугу салідарнасці з палітвязнямі. Нагода – за дробнае хуліганства ў адносінах да старшыні Палонкаўскага сельвыканкама Ніны Кісель, якая аказалася пільнай чыноўніцай.

Падчас імпрэзы баранавіцкіх актывістаў на месцы палонкаўскай бітвы Кісель пад’ехала на службовай “Ніве”,  запатрабавала дазвол на акцыю і выклікала міліцыю, але актывісты ўжо з’ехалі, кажа Тамара Патоцкая:

-Дробнае хуліганства, за тое, што я нібыта чаплялася дае яе. Я не чаплялася, я проста пыталася: скажыце вашае прозвішча. Чаму вы не кажыце? Мы не ведаем, хто вы, чаму спыняеце нас.

Паводле Тамары Патоцкай, міліцыянты папярэдзілі, каб чакала позву ў суд. Не абыйшлося ў міліцыі без скандалу. Міліцыянты лазілі ў яе сумачцы, якую прымусілі пакінуць у сейфе:

– Рыліся па маіх рэчах у камеры захоўвання. Я адчыніла ключом і ўзяла сваю сумку. Але бачу, што там усё перакручана. Тэлефона не было, бо я пакінула ў машыне. Зараднае ляжала не ў сумцы, асобна ляжала. А я яго пакідала ў сумцы.

Па гэтаму інцыдэнту Тамара Патоцкая напісала скаргу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]