Танец супраць гвалту



Каля 40 актывістак і актывістаў станьчылі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”, што ў цэнтры Менску, каб звярнуць увагу да праблемы хатняга гвалту. Танец прайшоў у межах флэшмобу One Billion Rising, які ў розных краінах праводзіцца ўжо 7 гадоў запар, а Беларусь жа далучаецца да яго пяты раз.

І заўсёды флэшмоб робіцца на 14-га лютага, кажа Таццяна Стрыжэўская з “Цэнтру па прасоўванні правоў жанчын – Яе правы”:

– 14 лютага – гэта Дзень усіх закаханых. Дзень кахання. І менавіта на такія святы прыходзіцца ўсплёск гвалту, па дадзеных статыстыкі. І гэта вельмі сімвалічна, што мы таньчылі сёння, бо праз каханне, праз пачуццё салідарнасці можна сказаць – НЕ! хатняму гвалту і тым рухам і падзеям, якія адбываюцца сёння ў свеце – фашызму, ультраправаму руху, кліматычным зменам. То бок, выказаць сваю пазіцыю праз танец.

Сярод арганізатарак флэшмоба –  “Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын – Яе правы”, ініцыятыва “Маршыруй, дзетка”, а таксама актывістка Наста Базар.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск