Танкачова абскарджвае рашэнне аб высылцы



Праваабаронца Алена Танкачова і яе адвакат падрыхтавалі скаргу на рашэнне Упраўлення ўнутраных спраў Першамайскага раёна Менска, які дазваляе ёй 5 лістапада на працягу месяца пакінуць тэрыторыю Беларусі і які пазбавіў магчымасці ў бліжэйшыя тры гады наведваць краіну.

„Скарга пакуль не пададзена ў суд, так як хочам растлумачыць пытанне, ці азначае яе падача прыпыненне працэдуры высылкі. не выключаем, што гэта сапраўды так, хоць у Першамайскім РУУС нам заяўлялі, што не”, – паведаміла Танкачова.

20 лістапада праваабаронца мае намер патрапіць на прыём да начальніка дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС, каб растлумачыць гэтае пытанне.

Алена Танкачова з’яўляецца грамадзянскай Расеі, але пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і працу. На працягу 20 гадоў яна і ўзначалены ёй Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.