Танкі на Опернай вуліцы



У Слоніме 9 траўня на Опернай вуліцы, па якой трыста гадоў таму спяшаліся артысты ў славуты тэатр Агінскага, вайскоўцы Слонімскай 11-й механізаванай брыгады выставілі ваенную тэхніку.

Усе жадаючыя, асабліва дзеці, змаглі паглядзець на некаторыя баявыя ваенныя машыны, якія сёння стаяць на ўзбраенні ў Слонімскай брыгадзе. Усім жадаючым было дазволена залесці на машыны, сесці ў кабіны, сфатаграфавацца на памяць, атрымаць пэўную кансультацыю. Вайскоўцы слонімцам распавядалі пра тыя баявыя машыны, якія былі выстаўлены на агульны агляд на Опернай вуліцы. Побач усе жадаючы на Дзень Перамогі змаглі паспрабаваць салдацкай кашы.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара