Таццяна Севярынец: Пачатак заняткаў у школах не трэба пераносіць



На думку былой настаўніцы са шматгадовым стажам Таццяны Севярынец, пачатак заняткаў у школах не трэба пераносіць на 9 гадзін раніцы. Акрамя таго, ёсць шэраг больш важных праблем, якія трэба вырашаць чыноўнікам у першую чаргу:

– Пяцідзённае навучанне павінна быць, як у нармальнай краіне. Субота і нядзеля – гэта бацькоўскія дні з дзецьмі, бацькам і так іх няма як з дзецьмі праводзіць. Суцэльны здзек. Лепш вывучылі б досвед іншых краін, дзе 3-4 асноўных прадмета, а астатнія вывучаюцца факультатыўна. На асноўныя прадметы: мовы, матэматыку, гісторыю, павінна быць больш гадзін разлічана, а ўсё астатняе факультатыўна.

Напярэдадні стала вядома пра тое, што школьная праграма на новы навучальны год будзе перагледжана, а больш за 80% беларускіх школ пяройдуць на новы час працы – урокі будуць пачынацца з 9-й гадзіны раніцы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя