Таццяна Тарасевіч правяла першы перадвыбарчы пікет у Бярозе



Кандыдат у дэпутаты Бярозаўскага раённага і Берасцейскага абласнога саветаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч правяла ў Бярозе першы перадвыбарчы пікет ля крамы „Еўраопт”. Пікет прайшоў пад бел-чырвона-белым сцягам сацыял-дэмакратаў. Падтрымаць пікет прыйшлі  сябры і знаёмыя Тарасевіч, далучыліся нават апалітычныя незнаёмцы. Іх зацікавіў пікет пад бел-чырвона-белым сцягам, гавораць маладзёны:

– Мы выпадкова праходзілі тут. Светлую справу робіце.

– Падайшлі паглядзець, што за кіпіш.

– Надзейны чалавек, дэмакратычных поглядаў, гаспадар слова, прыстойная жанчына, мая вучаніца.

– Даўно яе ведаю, мая аднакласніца.

– Зінаіда Міхнюк, рэгіянальны кіраўнік прафсаюза РЭП. Прыехала ў Бярозу, каб падтрымаць Таццяну Тарасевіч.

У планах Таццяны Тарасевіч правесці яшчэ некалькі пікетаў, нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е.   Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 18 лютага.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя